«Па прыбыцьці да месца здарэньня ўстаноўлена, што ў бульбяным полі адбыўся разрыў газавага трубаправоду дыямэтрам 700 мм, з прычыны чаго ўтварылася варонка», — паведаміла прэс-служба ведамства.
Пацярпелых няма. У МНС дадалі таксама, што пах газу адсутнічае, а газазабесьпячэньне спажыўцоў не парушанае.
Прадпрыемства «Менгаз» паведаміла, што інцыдэнт адбыўся 24 ліпеня каля 20:45 на магістральным газаводзе ААТ «ГазпрамТрансгазБеларусь» у раёне населеных пунктаў Цімошкі, Атоліна, Русінавічы. Адзначаецца, што «адбылася разгермэтызацыя».
«Выхад газу лякалізаваны. Газазабесьпячэньне спажыўцоў Менску і Менскага раёну ажыцьцяўляецца па другой нітцы. Абмежаваньне ў газазабесьпячэньні спажыўцоў не прадугледжваецца», — паведамілі ў «Менгазе».
Супрацоўнікі прадпрыемства «кантралююць нармальнае функцыянаваньне газатранспартнай сыстэмы ў дадзеных населеных пунктах», «забясьпечваецца бесьперабойнае газазабесьпячэньне спажыўцоў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыктатура і БелАЭС. Як улады ў Беларусі шкодзяць людзям і прыродзе праз атамную станцыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржынск амаль дзень заставаўся без вады і ацяпленьня пасьля аварыі