У Варшаве адбудзецца фэстываль нямога кіно, арганізаваны беларусамі

Фрагмэнт афішы фэстывалю "Нямая ліхаманка".

Кнакрытык Ірэна Кацяловіч паведаміла, што 14 жніўня ў Варшаве пачнецца фэст «Нямая ліхаманка», у арганізацыі якога, сярод іншых, бярэ ўдзел яна.

«Чатыры чацьвяргі зь нямымі фільмамі пад адкрытым небам у суправаджэньні жывой музыкі, напісанай кампазытарамі з Польшчы і Беларусі. Мне асабіста вельмі падабаецца, што пакажам і „Прастытутку“, паводле адной з вэрсій першы беларускі фільм. У эўрапейскіх краінах бачная вялікая павага і інтарэс да нямых стужак — мы паглядзелі на гэта і вырашылі зрабіць яшчэ адно сьвята кіно ды музычнай інтэрпрэтацыі ў польскай афішы», — напісала Ірэна Кацяловіч.

Ірына Кацяловіч мае на ўвазе фільм Алега Фрэйліха «Прастытутка», зьняты на кінастудыі «Белдзяржкіно» ў 1926т годзе.

Жывую музыку падчас паказу нямых стужак будуць выконваць польскія творцы Дар’юш Пшыбыльскі, Аляксандра Хмялеўска, Філіп Спорняк і беларускія — Вольга Падгайская і Five-Storey Ensemble.

Фінансавым спонсарам фэстывалю выступіў Мацей Радзівіл.

Фэстываль будзе праходзіць у двары Музэю Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе вул. Фоксал, 11.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Верце мне». Як вучань рэжысэра Мазынскага адраджае «Вольную сцэну» ў Польшчы