Кніга пра «Радыё Свабода» — у доўгім сьпісе прэміі Гедройця

Каляж Беларускага ПЭНа

У доўгі сьпіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 году ўвайшла кніга «Там, дзе няма цемнаты» журналіста і былога кіраўніка беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука.

У прадмове аўтар напісаў, што гэта кніга ўспамінаў пра тое, «як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім».

Улады Беларусі пры канцы траўня ўключылі кнігу ў «экстрэмісцкі» сьпіс.

Сярод 19 намінантаў таксама дзьве кнігі аўтара «Свабоды» Сяргея Дубаўца: «Занзібар. Сталеньне маладой душы» і «Стагодзьдзе НН».

Прэмія Гедройця лічыцца найбуйнейшай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.

У розныя гады кнігі аўтараў Свабоды дзеяць разоў ўваходзілі ў тройку найлепшых выданьняў году паводле арганізатараў прэміі Гедройця.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі забаранілі яшчэ два дзясяткі кніг, у іх ліку «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода»

Поўны сьпіс сёлетніх намінантаў

  1. «Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя).
  2. «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» — Алесь Белы.
  3. «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка.
  4. «Вольнеры. Бясконцы дзень» — Валер Гапееў.
  5. «Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру» — Язэп Гніль.
  6. «Гульні Цырцэі» — Зміцер Дзядзенка.
  7. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец.
  8. «Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец.
  9. «Сфагнумы» — Андрэй Дудко і Ветэраны карнай псіхіятрыі.
  10. «Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа.
  11. «Перамена месцаў» — Югася Каляда.
  12. «Калі я выйду на волю» — Ганна Комар.
  13. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандар Лукашук.
  14. «Апошняе пакаленне» — Макар.
  15. «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі.
  16. «Залатое зерне» — Мечыслаў Ян Супрон.
  17. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала.
  18. «Гвалт» — Аляксандр Чарнуха.
  19. «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны.
Крыніца — Беларускі ПЭН.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праект Радыё Свабода — сярод намінантаў прэміі Алеся Адамовіча