У чыгуначнай катастрофе ў Нямеччыне загінулі тры чалавекі

Увечары 27 ліпеня на поўдні Нямеччыны, у лясістай і гарыстай мясцовасьці каля мястэчка Рыдлінген сышоў з рэек рэгіянальны цягнік. У ім былі каля 100 пасажыраў.

Увечары 27 ліпеня на поўдні Нямеччыны, у лясістай і гарыстай мясцовасьці каля мястэчка Рыдлінген, сышоў з рэек рэгіянальны цягнік. У ім было каля 100 пасажыраў, паведаміла DW.

Паводле апошніх зьвестак:

• Загінулі прынамсі 3 чалавекі

• Пацярпелі каля 50, многія — цяжка

Перад здарэньнем была моцная залева.

«Вада выклікала апоўзень у раёне насыпу каля рэек, што, у сваю чаргу, імаверна, і выклікала сыход цягніка з рэек», — заявілі сьледчыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Берасьцейшчыне перакулілася маршрутка. Сем чалавек у шпіталі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус загінуў на борце самалёта, які сёньня разьбіўся ў Расеі, — «Люстэрка»