Чаму дыктатар — адэпт СССР Аляксандар Лукашэнка ня здолеў аддаць незалежнасьць? Ці ўспрымаюць украінцы Беларусь як незалежную дзяржаву? Ці здабудуць беларусы сапраўдную незалежнасьць?
Пасьля скандалу з абвінавачваньнямі на адрас Андрэя Стрыжака ў грамадзкай думкі няма інструмэнту накінуць фонду BySol і яго кіраўніку тое ці іншае рашэньне — сыходзіць Андрэю з пасады лідэра ці застацца на ёй — мяркуе мэдыяяаналітык, старэйшы аналітык Media IQ Паўлюк Быкоўскі.
Лукашэнка будзе дыстанцыявацца ад канфлікту паміж Азэрбайджанам і Расеяй, пры гэтым цешыцца ад таго, што Масква «атрымала па носе» — лічыць палітычны аналітык праграмы «Эхо Кавказа» Вадзім Дубноў.
Матывы Менску і Масквы абвастраць міграцыйны крызіс — маніпуляцыя гарачымі спрэчкамі наконт міграцыі ў Польшчы, падвышэньне ставак у гандлі з ЗША аб урэгуляваньні, паляпшэньне адносінаў Беларусі з Кітаем.
Чым тлумачыцца ўзмацненьне рэпрэсіяў напярэдадні заканчэньня тэрмінаў даўніны за ўдзел у пратэстах 2020 году? Ці перашкаджаюць Ціханоўскія амэрыканцам размаўляць з Лукашэнкам? Якія перадумовы нацыянальнага прымірэньня, да якога заклікаў Алесь Бяляцкі?
Рашэньне прэзыдэнта ЗША павялічыць дапамогу Ўкраіне выкліча як мінімум ахалоджаньне ў адносінах паміж Вашынгтонам і Масквой, наступствам чаго будзе паўза ў амэрыканска-беларускім дыялёгу аб нармалізацыі адносінаў.
І варыянт ціску на беларускі рэжым, і варыянт паразуменьня зь ім не гарантуюць посьпеху і ўтрымліваюць у сабе вялікія рызыкі. Выбар паміж імі — пытаньне сьветапогляду, а не дакладнага разьліку.
Як Офіс Ціханоўскай ацэньвае вынікі перамоваў адміністрацыі Трампа з уладамі Беларусі? Дзякуючы чаму выйшаў на волю Сяргей Ціханоўскі? Якія аргумэнты на карысьць працягу ціску Захаду на рэжым Лукашэнкі?
Як адрэагавалі беларусы на першыя крокі Сяргея Ціханоўскага пасьля вызваленьня? Вызваленьне на працягу году трох соцень палітвязьняў — вынік ціску ці перамоваў? Ці можа Трамп пераканаць Эўропу падтрымаць яго палітыку адносна Беларусі?
Калі ЗША здымуць санкцыі з беларускага рэжыму, а Лукашэнка вызваліць усіх палітвязьняў, ці будзе ён набіраць новых? Чаму Эўропа не падзяляе падыходы Трампа да Лукашэнкі? Пра што гаворыць вопыт папярэдніх раўндаў нармалізацыі адносінаў Беларусі і Захаду?