У прадмове аўтар напісаў, што гэта кніга ўспамінаў пра тое, «як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і ім самім».
Улады Беларусі пры канцы траўня ўключылі кнігу ў «экстрэмісцкі» сьпіс.
Сярод 19 намінантаў таксама дзьве кнігі аўтара «Свабоды» Сяргея Дубаўца: «Занзібар. Сталеньне маладой душы» і «Стагодзьдзе НН».
Прэмія Гедройця лічыцца найбуйнейшай незалежнай літаратурнай узнагародай Беларусі, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
У розныя гады кнігі аўтараў Свабоды дзеяць разоў ўваходзілі ў тройку найлепшых выданьняў году паводле арганізатараў прэміі Гедройця.
Поўны сьпіс сёлетніх намінантаў
- «Мое баба — діректор морга» — Вольга Аполька (Голя з Ополя).
- «Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні» — Алесь Белы.
- «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» — Вольга Вялічка.
- «Вольнеры. Бясконцы дзень» — Валер Гапееў.
- «Псіхараман. Уводзіны ў сучасную культуру» — Язэп Гніль.
- «Гульні Цырцэі» — Зміцер Дзядзенка.
- «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец.
- «Стагоддзе НН» — Сяргей Дубавец.
- «Сфагнумы» — Андрэй Дудко і Ветэраны карнай псіхіятрыі.
- «Стрыжэ і піша» — Сяргей Календа.
- «Перамена месцаў» — Югася Каляда.
- «Калі я выйду на волю» — Ганна Комар.
- «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандар Лукашук.
- «Апошняе пакаленне» — Макар.
- «Жыццё ў дванаццаці апавяданнях» — Аляксей Правалоцкі.
- «Залатое зерне» — Мечыслаў Ян Супрон.
- «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала.
- «Гвалт» — Аляксандр Чарнуха.
- «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны.
Форум